БЕЛ Ł РУС

Мінчанка прадавала несертыфікаваныя пульсаксіметры. Канфіскавалі 420 апаратаў

24.12.2021 / 09:37

Nashaniva.com

На 53-гадовую прадпрымальніцу выйшаў АБЭЗ Маскоўскага раёна сталіцы.

Скрыншот відэа

Са студзеня 2020 года яна набывала ў Расіі пульсаксіметры для іх рэалізацыі ў нашай краіне. Прылады пасля сертыфікацыі неабходна было ўнесці ў дзяржрэестр вырабаў медыцынскага прызначэння і медтэхнікі. Аднак патрабаванні заканадаўства былі праігнараваныя, паведамляе прэс-служба МУС.

У выніку з нелегальнага абароту канфіскавана больш за 420 пульсаксіметраў агульным коштам 19 тысяч рублёў.

Распачатая крымінальная справа за ўвоз незарэгістраваных медыцынскіх вырабаў.

Як выбраць пульсаксіметр і правільна ім карыстацца дома? Расказвае доктар

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула