БЕЛ Ł РУС

Крэмль назваў умову для абмеркавання дээскалацыі ва Украіне

24.12.2021 / 13:25

Nashaniva.com

Расія гатовая абмеркаваць пытанні дээскалацыі ва Украіне, але спачатку разлічвае атрымаць ад Вашынгтона адказ на расійскія прапановы па гарантыях бяспекі.

Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

«Для пачатку трэба атрымаць адказ на канкрэтна сфармуляваныя расійскія прапановы», — сказаў ён.

Каментуючы публікацыю Bloomberg аб працяглым сцягванні вайсковай тэхнікі на мяжу з Украінай, Пяскоў заявіў: «Што б ні рабіла Расія са сваімі войскамі — яны гэта робіць на ўласнай тэрыторыі». «Тут мы наўрад ці можам дазволіць і пагадзіцца з тым, каб хто-небудзь аспрэчваў гэтае наша суверэннае права», — падкрэсліў ён.

У той жа час, дадаў Пяскоў, іншыя краіны «праводзяць недвухсэнсоўныя вучэнні». «Гэта ўсё выклікае нашу глыбокую занепакоенасць і змушае нас прымаць пэўныя меры для гарантавання ўласнай бяспекі», — указаў прэс-сакратар.

Bloomberg: Расія працягвае нарошчваць войскі ля межаў Украіны

Пуцін заявіў пра немагчымасць глядзець на Кіеў і «чакаць, калі далбануць»

Генеральны сакратар NATO заклікаў Расію адвесці войскі ад мяжы з Украінай

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула