БЕЛ Ł РУС

Чыгуначнік Анатоль Каханчык, які трымаў сухую галадоўку, трапіў у шпіталь

24.12.2021 / 17:28

Nashaniva.com

З-за галадоўкі ў яго пачаліся сутаргі, ваніты, ціск даходзіў да 220.

Праваабаронцам стала вядома, што гаспадар бел-чырвона-белай хаты Анатоль Каханчык, асуджаны на 25 сутак арышту, трапіў у шпіталь. 

З-за моцных праблем са здароўем мужчына плануе спыняць галадоўку.

Нагадаем, год таму мужчына пафарбаваў бацькоўскую хату ў вёсцы Алёшча Полацкага раёна ў нацыянальныя колеры: намаляваў на сценах дзве белыя і чырвоную палосы, а ў акне павесіў Пагоню. Праз пэўны час яго асудзілі за гэта як за правядзенне несанкцыянаванага пікета, а потым пагражалі крымінальнай справай за злоснае хуліганства.

Цікава, што годам раней яго, як брыгадзіра-чыгуначніка, ветэрана Беларускай чыгункі, узнагародзілі медалём «За працоўныя заслугі».

Чытайце таксама: «Беларусы ідуць на гэта, бо ёсць агульны недавер да сістэмы правасуддзя». Абмяркоўваем з юрыстамі, як адмовіцца ад запісу «пакаяннага відэа»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула