БЕЛ Ł РУС

У Мінску з'явіўся «Бульвар 17 Верасня»

24.12.2021 / 21:56

Nashaniva.com

У Мінску з'явіўся бульвар 17 верасня — у гонар новага дзяржаўнага свята — так званага «Дня адзінства», паведамляе агенства «Мінск-Навіны».

Бульвар 17 верасня знаходзіцца ў межах вуліц Леніна, Кірава, Ульянаўскай і стадыёна «Дынама». 

Нагадаем, у гэты дзень у 1939 годзе Чырвоная армія ўвайшла на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Цяперашнія беларускія ўлады падаюць гэты дзень у гісторыі як «уз'яднанне» Заходняй і Усходняй Беларусі.

Апроч гэтага бульвара, у Мінску афіцыйна з'явіліся кварталы Верхні горад, Ракаўскае прадмесце і Траецкая Гара. А ў раёне Масюкоўшчына — вуліца расійскага пісьменніка Сцяпана Злобіна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула