БЕЛ Ł РУС

Пад Барысавам «Пежо» ўрэзаўся ў слуп — адзін чалавек загінуў, два пацярпелі

25.12.2021 / 17:30

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося раніцай на трасе Брэст — Мінск — мяжа Расіі каля Навасёлак.

Кіроўца «Пежо» ўрэзаўся ў слуп, машыну фактычна наматала на слуп.

Работнікі МНС з дапамогай спецінструментаў дасталі з аўтамабіля 12-гадовую дзяўчынку і 45-гадовага кіроўцу. Мужчыну з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі, а вось 40-гадовы пасажыр, што ехаў на пярэднім сядзенні, памёр ад атрыманых траўмаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула