БЕЛ Ł РУС

Экс-канцлер Аўстрыі Курц уладкаваўся на працу ў прыватную фірму ў ЗША. За 500 тысяч еўра ў год

25.12.2021 / 17:36

Nashaniva.com

Паводле аўстрыйскіх СМІ, незадоўга да Раства Себасцьян Курц, які ў кастрычніку пакінуў пасаду канцлера, падпісаў кантракт з адной з прыватных фірмаў у Крамянёвай даліне. Ён пачне новую працу ў лютым.

imago-images.de

Былы канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц у наступным годзе пачне працаваць у прыватнай кампаніі ў ЗША, паведамляе газета Österreich са спасылкай на крыніцы з яго атачэння.

Паводле звестак выдання, Курц падпісаў кантракт з адной з фірмаў, якая займаецца сферай інвестыцый, незадоўга да Калядаў. Назва кампаніі не ўдакладняецца, але газета піша, што гадавы даход экс-канцлера складзе €500 тыс. Kronen Zeitung дадае, што Курц будзе менеджарам у адной з кампаній.

Курц стаў канцлерам Аўстрыі ў снежні 2017 года і стаў самым маладым кіраўніком урада ў Еўропе: на той момант яму быў 31 год. У кастрычніку 2021-га ён пакінуў пасаду на фоне абвінавачванняў у карупцыі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула