БЕЛ Ł РУС

Берасцеец збіраўся прадаваць дэнатурат пад выглядам прэміяльнай гарэлкі

27.12.2021 / 10:49

Nashaniva.com

Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага РУУС Брэста затрымалі жыхара абласнога цэнтра, які перавозіў 12 палімерных 5-літровых каністраў і 5 кардонных упаковак аб'ёмам па 3 літры кожная з вадкасцю для далейшага продажу.

Міліцыя канфіскавала названыя ёмістасці з вадкасцю і накіравала іх ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці для правядзення хімічнай экспертызы.

У ходзе правядзення судовай экспертызы ўстаноўлена, што вадкасці з'яўляюцца спіртазмяшчальнымі і ўтрымліваюць у сваім складзе дэнатурат (дыэтылфталат).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула