БЕЛ Ł РУС

Раённая бальніца прапануе за грошы прышчапіцца «Пфайзерам». Паспрабавалі запісацца на вакцынацыю

27.12.2021 / 19:38

Nashaniva.com

На сайце Гарадоцкай раённай бальніцы з'явілася аб'ява пра тое, што можна прышчапіцца еўрапейскай вакцынай ад каранавіруса. На выбар прапануюць Pfizer ці Moderna. За грошы.

«Вакцына будзе выдзяляцца Мінздароўя згодна з пададзенымі заяўкамі», — піша бальніца.

Для дарослых прышчэпка платная. Арыенціровачны кошт 40-60 рублёў.

«Наша Ніва» патэлефанавала ў бальніцу, каб запісацца на вакцынацыю.

«Усё адмяняецца, — адказала нам супрацоўніца. — Мы замаўлялі вакцыны. Але сёння старшая медсястра паведаміла, што нічога не прыйшло. Магчыма, і ў іншых раёнах замаўлялі».

Калі з'явіцца магчымасць прышчапіцца Pfizer, у бальніцы цяпер не бяруцца прагназаваць.

«Вы ж ведаеце, як у нас ўсё змяняецца», — уздыхнулі на тым канцы провада.

Чытайце таксама:«Спадзяюся, пятага разу не будзе». Беларусы, якія хварэлі на кавід тры і больш разы, расказваюць, як гэта

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула