БЕЛ Ł РУС

Сімптомам «амікрона» можа быць высыпка на скуры

28.12.2021 / 00:04

Nashaniva.com

Пра гэта, як пішуць журналісты брытанскай газеты Daily Express, сведчыць аналіз звестак, атрыманых пры дапамозе дадатку ZOE COVID Study.

Медыцынская кампанія ZOE сумесна з лекарамі і навукоўцамі з брытанскіх універсітэтаў нядаўна распрацавала дадатак ZOE COVID Study, у якім людзі з пацверджаным амікрон-варыянтам каранавірусу добраахвотна апісвалі сімптомы. Высыпка на скуры — сярод часта згаданых.

«У розных пацыентаў пачырваненні на скуры адрозніваюцца адзін ад аднаго. Хтосьці скардзіўся на моцны сверб, а іншыя, наадварот, адзначалі, што прыпухласці іх ніяк не турбуюць», — гаворыцца ў артыкуле. Высыпка можа з'яўляцца на ранніх стадыях заражэння і захоўвацца на працягу доўгага часу.

Акрамя таго, згодна інфармацыі ZOE, у Брытаніі ў апошні час узрасла колькасць выпадкаў, у якіх сімптомы заражэння амікрон-штамам каранавірусу супадалі з сімптомамі звычайнай прастуды. Таму варта здаваць ПЛР-тэст кожнаму, хто выявіў у сябе першыя прыкметы хваравітага стану, падобнага да прастуды.

Да прыкметаў інфікавання «амікронам», якія раней называліся медыкамі, таксама адносяцца закладзенасць носу, сухі кашаль і балючыя адчуванні ў паясніцы.

У амікрон-штама назвалі два спецыфічныя сімптомы для прышчэпленых людзей

Некаторыя вакцыны ад «амікрона» не абараняюць зусім. Новыя даследаванні

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула