БЕЛ Ł РУС

Былы прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон стаў падазраваным па крымінальнай справе

29.12.2021 / 13:42

Nashaniva.com

Былы прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон стаў падазраваным па справе кампаніі «Энергаком». Пра гэта паведаміў сам Дадон па заканчэнні слуханняў па справе, якія прайшлі ў сераду ў будынку Генеральнай пракуратуры.

«Мне сказалі, што я падазраваны, не абвінавачаны. Усе, хто праходзіць па гэтай справе — падазраваныя», — заявіў Дадон журналістам, піша sputnik.md.

Па словах Дадона, гаворка пра час, калі ён быў міністрам эканомікі. У красавіку 2008 года ён пераняў кіраванне энергетычным сектарам і праз тыдзень стаў адказным за гэты сектар.

«Я прыйшоў, гатовы супрацоўнічаць з тымі, хто вядзе гэтую справу. Мы гатовыя абмяркоўваць усё, бо ў нас няма ніякай віны», — падкрэсліў Дадон.

Крымінальная справа «Энергаком» — гэта справа аб куплі электраэнергіі ў 2008-2009 гадах. Справа была заведезеная па факце крадзяжу фінансавых сродкаў дзяржавы «ў асабліва буйных памерах з дапамогай злачынных схем пры імпарце электраэнергіі ў Малдову». У прыватнасці паведамляецца, што такім чынам было прысвоена дзяржаўных грошай на 11,9 мільёна даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула