БЕЛ Ł РУС

Мабільны сэрвіс аплаты праезду ў грамадскім транспарце больш не будзе працаваць

3.01.2022 / 08:15

Nashaniva.com

Сэрвіс па аплаце праезду ў грамадскім транспарце TIX спыняе сваю дзейнасць з 1 лютага 2022 года. Ён выкарыстоўваўся ў Мінску, Брэсце, Гомелі, Гродне, Бабруйску.

Квіткі нельга купіць пасля 16.00 31 снежня 2021 года. Набытыя раней можна будзе выкарыстоўваць да 31 студзеня 2022 года ўключна.

Свае пытанні карыстальнікі могуць адправіць на электронную пошту tix@bytechs.by.

Раней у мінскіх аўтобусах пачалі замяняць налепкі «TIX» і «Аплаці» на ўніверсальныя налепкі з QR-кодам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула