БЕЛ Ł РУС

Медыкам хочуць дазволіць выкупаць арэнднае жыллё. Але з адной умовай

3.01.2022 / 13:31

Nashaniva.com

У Мінскай вобласці плануюць пабудаваць арэнднае жыллё для медыкаў з наступным правам яго выкупу пасля працяглага перыяду працы. Пра гэта паведаміў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, перадае БелТА.

«У Бараўлянах мы падабралі два зямельныя ўчасткі для будаўніцтва такога арэнднага жылля», — сказаў ён.

Аблвыканкам прапануе эксперымент: дазволіць медыкам будаваць арэнднае жыллё і пасля пэўнага часу працы (10 або 15 гадоў) даваць магчымасць яго выкупаць. Так яны спадзяюцца замацоўваць людзей на працы ў паліклініках і бальніцах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула