Чума!
Яе ўспышка зафіксаваная на паўночным захадзе Кітаю.
Яе ўспышка зафіксаваная на паўночным захадзе Кітаю.
Два чалавекі памерлі ад лёгачнай чумы на паўночным захадзе Кітаю. Мяркуецца, што хварэюць яшчэ 10 чалавек. Улады Кітаю ўвялі карантын ў мястэчку Цзыкетань у правінцыі Цыньхай. У ім пражывае каля 10 тысяч чалавек. Памерлыя былі суседзямі.
Лёгачная чума — адна з самых небяспечных хваробаў. Яна перадаецца праз паветра. Смяротнасць ад яе вельмі высокая.
Расея ўзмацніць кантроль на мяжы праз успышку чумы ў Кітаі, паведаміў галоўны санітарны доктар краіны Генадзь Анішчанка.
«Няясна, чаму лёгачная чума. Як правіла, яна пачынаецца з бубонной чумы», — дадаў ён.
Чуму пераносяць грызуны і насякомыя, што кормяцца іх крывёю. У Сярэднявеччы ад чумы, здаралася, гінула палова насельніцтва планеты.