Паліцыя Алматы: Ліквідаваныя дзясяткі нападнікаў пры спробе штурму адміністрацыйных будынкаў
На плошчу перад акіматам у Алматы прыбылі войскі, якія пачалі аперацыю па «зачыстцы» тэрыторыі ад зачыншчыкаў беспарадкаў. Каля 300 чалавек на БТР і грузавіках пачалі акружаць плошчу па перыметры, пазней пачалася стральба.
Паліцыя паведаміла аб ліквідацыі дзясяткаў нападнікаў, якія нібыта штурмавалі будынак паліцыі і іншыя адміністрацыйныя будынкі.