БЕЛ Ł РУС

Пратэсты ў Казахстане прывялі да зніжэння цэн на біткоін

6.01.2022 / 09:50

Nashaniva.com

Цана на крыптавалюту зніліася да $44,1 тысячы на фоне сітуацыі ў Казахстане, дзе размешчаныя 18% сусветных магутнасцей па майнінгу крыптавалют. Пра гэта сведчаць звесткі партала Coindesk.

Нагадаем, Казахстан стаў буйным цэнтрам майнінгу крыптавалют пасля таго, як Кітай летась забараніў здабычу лічбавых грошай. Па стане на жнівень краіна саступала толькі ЗША па аб'ёме энергіі, якая ідзе на майнінг. Папулярнасць краіны сярод майнераў шмат у чым была абумоўленая багатымі запасамі нафты і таннай электраэнергіяй.

У той жа час сусветныя цэны на ўран з-за сітуацыі ў Казахстане выраслі больш як на 17%. На краіну прыпадае 43% сусветнай здабычы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула