БЕЛ Ł РУС

Прэс-сакратар Назарбаева: Ён сам прыняў рашэнне перадаць пасаду старшыні Рады бяспекі Такаеву

9.01.2022 / 09:28

Nashaniva.com

Былы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прыняў рашэнне перадаць пасаду старшыні Рады бяспекі дзеючаму кіраўніку дзяржавы Касым-Жамарту Такаеву для аператыўнага рэагавання на беспарадкі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Назарбаева Айдос Укібай.

«[Ён] сам прыняў рашэнне перадаць пасаду старшыні Рады бяспекі прэзідэнту, бо добра ўсведамляў, што беспарадкі і тэрор патрабавалі аператыўнага, жорсткага і бескампраміснага адказу ад кіраўніцтва краіны», — сказаў Укібай.

Паводле яго слоў, Назарбаеў і Такаеў заўсёды былі «па адзін бок барыкад, абараняючы свой народ, краіну і будучыню нацыі». «І ў гэтыя цяжкія для нас дні яны зноў прадэманстравалі маналітнасць дзяржаўнай улады», — адзначыў прэс-сакратар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула