БЕЛ Ł РУС

У Салігорскім раёне перакуліўся школьны аўтобус

10.01.2022 / 11:39

Nashaniva.com

Дарожнае здарэнне адбылося сёння раніцай. 

Па папярэдняй інфармацыі, 61-гадовы кіроўца школьнага аўтобуса каля вёскі Чаланец Салігорскага раёна збіў веласіпедыста. МАЗ з'ехаў у кювет і перакуліўся.

У момант ДТЗ у аўтобусе знаходзіліся 11 дзяцей і 3 настаўнікі. Адну з педагогаў шпіталізавалі. 58-гадовы веласіпедыст ад атрыманых траўм памёр на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула