БЕЛ Ł РУС

Пасажырам з безлімітным праездам на тралейбусе далі магчымасць ездзіць па некаторых аўтобусных маршрутах

11.01.2022 / 09:13

Nashaniva.com

Пасажырам з безлімітным праязным, у якім адзін з відаў тралейбус, могуць праехаць па ім у аўтобусах маршрутаў № 23, 24, 38, 57, 91, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Мінгарвыканкама.

У сувязі з унясеннем змяненняў у працу тралейбусных маршрутаў № 12, 29, 37, 40, 40а, 46, 53 з-за абрушэння моста на Нямізе пасажырам, якія маюць праязныя дакументы без ліміту паездак, у складзе якіх адным з відаў з'яўляецца тралейбус, прадастаўлена магчымасць аплаты праезду ў аўтобусах маршрутаў № 23, 24, 38, 57, 91, што таксама ездзяць у тым раёне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула