БЕЛ Ł РУС

Памёр васьмігадовы пацук-сапёр, які атрымаў медаль за пошук мін у Камбоджы

11.01.2022 / 18:55

Nashaniva.com

За пяцігадовую кар’еру грызун па мянушцы Магава знайшоў больш за 100 мінаў і быў самым паспяховым пацуком у гэтай сферы, піша TJ.

У 2020 годзе брытанская дабрачынная арганізацыя PDSA уручыла Магаве залаты медаль «за адданасць абавязку і выратаванне жыцця падчас выяўлення і абясшкоджвання смяротных наземных мін у Камбоджы». Ён стаў першым грызуном, які атрымаў такую высокую ўзнагароду — да гэтага яе ўручалі толькі сабакам.

Магава пайшоў на пенсію ў чэрвені 2021 года. Ён мог абшукаць поле памерам з тэнісны корт усяго за 20 хвілін — каб зрабіць такую ж працу, чалавеку з мінашукальнікам спатрэбілася б да чатырох дзён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула