БЕЛ Ł РУС

Рух транспарту ў раёне моста на Нямізе закрылі да 10 лютага

12.01.2022 / 8:16

Nashaniva.com

Сталічныя ўлады прынялі рашэнне закрыць рух у раёне разбуранага моста на Нямізе да 10 лютага. Адпаведны дакумент Мінгарвыканкама апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набывае моц з 12 студзеня.

У сувязі з рамонтнымі і іншымі працамі ўводзіцца часовая забарона на рух транспарту з 00.00 12 студзеня да 23.00 10 лютага:

— па вуліцы Леніна ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Няміга;

— па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Няміга да вуліцы Мельнікайце;

— па вуліцы Няміга ад вуліцы Гарадскі Вал да вуліцы Леніна;

— па вуліцы Максіма Багдановіча ад вуліцы Леніна да вуліцы Янкі Купалы.

Нагадаем. што частка моста праз Нямігу, якая злучае праспект Пераможцаў з вуліцай Леніна, абвалілася ў ноч на 8 студзеня. У той жа дзень пачаліся працы па разборцы моста, у аўторак ён быў цалкам разабраны.

Кіраўнік Мінска Уладзімір Кухараў паабяцаў пабудаваць новы мост за месяц.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула