БЕЛ Ł РУС

На волю выйшаў палітвязень Яўген Цітоў, які адбываў пакаранне за сарваны дзяржаўны сцяг

12.01.2022 / 11:16

Nashaniva.com

12 студзеня ў палітзняволенага жыхара Жлобіна Яўгена Цітова скончыўся тэрмін адбыцця пакарання і ён выйшаў на волю.

Яўгена Цітова асудзілі па арт. 370 КК (апаганьванне дзяржаўнай сімволікі) за сарваны дзяржаўны сцяг, даўшы год «хіміі».

Пакаранне Цітоў адбываў у папраўчай установе № 49 у Шклове.

Днямі выйшлі на волю таксама Ілля Лабацэвіч і Васіль Пілец — яны таксама цалкам адбылі пакаранне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула