БЕЛ Ł РУС

У НХЛ дэбютаваў 14-ы беларус

13.01.2022 / 08:52

Nashaniva.com

Уладзіслаў Калячонак стаў чарговым беларусам, які згуляў у наймацнейшай хакейнай лізе свету.

У ноч з 12 на 13 студзеня «Арызона Каётс» выйгралі ў «Таронта» ў рамках рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (2:1).

У складзе «каётаў» дэбютаваў беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак. Ён стаў 14-м беларусам, які выйшаў на лёд НХЛ. 20-гадовы абаронца быў заяўлены ў трэцюю пару да Віктара Содэрстрэма.

У сваім дэбютным матчы Калячонак правёў на лёдзе 12 хвілін і адну секунду.

Welcome to the show!

Here's to the first of many, Kolly. Congrats on your @NHL debut. pic.twitter.com/0pX4vb46xq

— Arizona Coyotes (@ArizonaCoyotes) January 13, 2022

У гэтым сезоне ў НХЛ выступаюць Ягор Шаранговіч і Аляксей Протас, а першыя беларусы там аказаліся ў пачатку 1990-х.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула