БЕЛ Ł РУС

У Пінскім раёне маму 10-гадовага школьніка папрасілі даць згоду на вакцынацыю сына ад кавіду

14.01.2022 / 10:16

Nashaniva.com

У адной са школ Пінскага раёна маму 10-гадовага вучня папрасілі падпісаць згоду на вакцынацыю ад каранавіруса. Пры гэтым у Беларусі са згоды бацькоў вакцынуюць дзяцей 12-17 гадоў.

— Я сачу за навінамі і ведаю, што прышчэпкі дазволілі рабіць толькі з 12 гадоў, — распавяла журналістам «Медыя-Палесся» жанчына. — Патэлефанавала ў школу, мне адказалі, што, магчыма, педагогі няправільна зразумелі медработнікаў і раздалі згоды ўсім навучэнцам. У бацькоўскім чаце мне адказалі, што аднакласнікі сына прынеслі дадому такія ж «паперкі». Можа, і праўда, пераблыталі ці нешта змянілася адносна ўзросту прышчэпак, а мы не ў курсе?

У Брэсцкім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя распавялі, што на сённяшні дзень прышчэпкі робяцца дзецям і падлеткам з 12 гадоў кітайскай вакцынай «Vero Cell».

Пры гэтым у цэнтры адзначылі, што плануецца вакцынацыя дзяцей і да 12 гадоў прышчэпкай «Pfizer».

Заяўка на вакцыну ўжо пададзеная. Таму, магчыма, хутка будуць зноў збіраць згоды, у тым ліку і ў чытачкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула