БЕЛ Ł РУС

«Вывернуў на галаву аліўе і схапіў за шыю»: 15-гадовы падлетак у Слонімскім раёне пакрыўдзіўся на маці 

14.01.2022 / 11:28

Nashaniva.com

У Слонімскім раёне жанчына не так выказалася пра дзяўчыну свайго 15-гадовага сына. Падлетак вывернуў на маці пасудзіну з аліўе і паваліў на падлогу.

3 студзеня ў адной з вёсак Слонімскага раёна 39-гадовая жанчына даядала навагоднія стравы са сваім 15-гадовым сынам.

У іх завязалася спрэчка наконт дзяўчыны падлетка. У выніку канфлікту хлопец пачаў абражаць маці, вываліў на галаву жанчыне місу аліўе, а пасля схапіў яе за шыю, паставіў перад сабой на калені і паваліў на падлогу.

Жанчына пайшла да суседкі, выклікала міліцыю і напісала заяву па факце прычынення цялесных пашкоджанняў. Аднак пашкоджанняў не выявілі. 

Матэрыялы справы адправілі ў камісію па справах непаўналетніх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула