БЕЛ Ł РУС

Стала вядома пра першую пацярпелую ад разгулу стыхіі

14.01.2022 / 18:34

Nashaniva.com

Медыкі паведамілі ў МНС, што ў выніку сённяшняга моцнага ветру пацярпела пенсіянерка.

Жанчына была траўмаваная сарваным парывам ветру пластыкавым пакрыццём прыпыначнага пункта ў Мінску, па праспекце Ракасоўскага, 3.

Траўма аказалася нескладанай, пасля аказання медыцынскай дапамогі жанчына была адпраўленая на амбулаторнае лячэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула