БЕЛ Ł РУС

Увесь Быхаўскі раён з-за непагадзі на некалькі гадзін заставаўся без электрычнасці

14.01.2022 / 19:59

Nashaniva.com

Як паведамляе МНС, у раёне адбылося пашкоджанне адразу трох электрычных ліній. У Быхаве з 16-й гадзіны няма ні электрычнасці, ні вады, таксама не працуюць крамы.

Быхаўская бальніца працуе з выкарыстаннем рэзервных крыніц электраэнергіі.

На дадзены момант вядуцца работы па аднаўленні энергазабеспячэння.

Усяго ў Магілёўскай вобласці без электрычнасці апынуліся 38 населеных пунктаў.

Пра аднаўленне энергазабеспячэння на Быхаўшчыне энергетыкі паведамілі каля 21-й гадзіны. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула