БЕЛ Ł РУС

Ля Мёраў у аўтакатастрофе загінуў грамадзянін Расіі

5.08.2009 / 13:6

Nashaniva.com

Яго машына наляцела на прыдарожны крыж.

Непадалёк ад райцэнтра Мёры Віцебскай вобласці ў аўтакатастрофе загінуў грамадзянін Расіі, паведамляе ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі МУС.

4 жніўня ў 18.30 38‑гадовы расіянін, які кіраваў аўтамабілем «Субару», няправільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем, у выніку машына з’ехала ў кювет і наехала на каменную агароджу прыдарожнага крыжа. Кіроўца загінуў, а 38‑гадовая мясцовая жыхарка, якая ехала з ім, змешчана ў бальніцу.

Усяго за мінулыя суткі ў краіне адбылося 18 дарожна‑транспартных здарэнняў, у якіх тры чалавекі загінулі і 22 — атрымалі раненні.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула