БЕЛ Ł РУС

Гродзенская міліцыя не пабачыла парушэнняў у асвятленні дзяржСМІ спробаў прарыву праз польскую мяжу

15.01.2022 / 13:46

Nashaniva.com

АУС Гродзенскага райвыканкама адказаў на петыцыю з патрабаваннем праверыць законнасць асвятлення ў жывым эфіры на дзяржканалах спробаў мігрантаў прарвацца праз беларуска-польскую мяжу.

Спробы фактычна суправаджаліся штурмам граніцы — а гэта парушае закон аб забароне анлайн-трансляцый з несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў.

Аднак у адказе на петыцыю начальнік Гродзенскага РАУС Дзмітрый Фомчанкаў заявіў, што «парушэнняў дзеючага заканадаўства ў ходзе праверкі не ўстаноўлена».

Абвастрэнне на польска-беларускай мяжы. Мігранты кідаюць камяні ў польскіх памежнікаў, тыя ўжылі газ і вадамёт

На памежным пераходзе каля Брузгоў сабраліся сотні мігрантаў, яны чакаюць, што іх прапусцяць у ЕС

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула