БЕЛ Ł РУС

На буйным заводзе ў Барысаве «знік» дырэктар. На прадпрыемстве кажуць аб затрыманні

17.01.2022 / 16:11

Nashaniva.com

На Барысаўскім заводзе агрэгатаў «знік» дырэктар Пётр Кацуба. На прадпремстве інфармацыю аб затрыманні Кацубы пацвердзілі, паведаміўшы, што абавязкі дырэктара выконвае галоўны інжынер, паведамляе Zerkalo.io.

Пётр Кацуба. Фота: edinstvo.by

Па працоўным тэлефоне Пятра Кацубы сёння ніхто не адказваў. У прыёмнай распавялі, што абавязкі дырэктара выконвае галоўны інжынер Дзяніс Андрэеў.

— Кацуба ўжо не працуе на заводзе, — паведамілі на прадпрыемстве. На ўдакладняючае пытанне, ці не затрыманы кіраўнік, у прыёмнай адказалі сцвярджальна: «Так, гэта не жарт». Пра тое што разам з Кацубам былі затрыманыя яшчэ некалькі работнікаў прадпрыемства, не пацвердзілі.

У прафсаюзе завода ні абверглі, ні пацвердзілі інфармацыю аб затрыманні дырэктара, але паведамілі, што яго абавязкі выконвае галоўны інжынер.

На сайце завода дырэктарам дагэтуль указаны Пётр Кацуба.

Барысаўскі завод агрэгатаў ўваходзіць у холдынг «Аўтакампаненты», якім кіруе ААТ БАТЭ. Рашэнне аб стварэнні холдынгу прынялі ў 2011 годзе. На той момант акцыі Барысаўскага завода агрэгатаў знаходзіліся ва ўласнасці Мінскага маторнага завода (ММЗ).

Завод спецыялізуецца на выпуску ў тым ліку турбакампрэсараў, пнеўмакампрэсараў, вадзяных і аліўных помпаў, фільтраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула