БЕЛ Ł РУС

У гомельскай бальніцы пацыент кінуўся на лекара з нажом

17.01.2022 / 18:50

Nashaniva.com

Адбылося гэта 16 студзеня ў таксікалагічным аддзяленні бальніцы, дзе 51-гадовы гамяльчук знаходзіўся на прымусовым лячэнні.

Падчас начнога абыходу мужчына нечакана накінуўся на дзяжурнага лекара-таксіколага і нанёс яму ўдары нажом у вобласць шыі і рук.

На шчасце, раны аказаліся не вельмі небяспечнымі. Жыццю пацярпелага нічога не пагражае, ён на амбулаторным лячэнні.

А супраць нападніка заведзеная крымінальная справа за злоснае хуліганства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула