БЕЛ Ł РУС

Служба бяспекі Украіны: Заява Лукашэнкі — палітычная маніпуляцыя

17.01.2022 / 22:20

Nashaniva.com

У Службе бяспекі Украіны назвалі сённяшнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі пра нібыта сцягванне ўкраінскіх войскаў на мяжу з Беларуссю «часткай інфармацыйнай вайны».

Начальнік упраўлення СБУ па ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі і грамадзкасцю Арцём Дзехцярэнка сказаў:

«Маніпулятыўныя заявы пракрамлёўскіх палітыкаў і прадстаўнікоў дзяржаў-сатэлітаў Расійскай Федэрацыі пра нібыта нарошчванне Украінай паблізу ўласных межаў «нацыяналістаў-радыкалаў», якія нібыта «похлеще, чем натовские военнослужащие», не адпавядаюць рэчаіснасці і ёсць палітычнай маніпуляцыяй ды часткай інфармацыйнай вайны супраць Украіны».

Акрамя таго, ён заклікаў украінскія і міжнародныя СМІ старанна правяраць такую інфармацыю, каб не спрыяць рэалізацыі спецыяльна задуманых інфармацыйных аперацый.

Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня заявіў пра задуму сумесных з Расеяй вучэнняў і расказаў пра «10 тысяч амерыканцаў на межах». Асобна ён дадаў, што яго насцярожвае сітуацыя і на «паўднёвых рубяжах», дзе з боку Украіны нібыта ідзе нарошчванне вайсковага кантынгенту.

Лукашэнка: Ля межаў Беларусі ідзе нарошчванне ваеннага кантынгенту Украіны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула