БЕЛ Ł РУС

Лабавое сутыкненне з грузавіком пад Петрыкавым: загінуў кіроўца мікрааўтобуса

18.01.2022 / 08:18

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў панядзелак каля 19:00 на 248-м кіламетры трасы Гомель — Кобрын.

Кіроўца «Сітраен Джампер» не ўлічыў умовы надвор'я, выехаў на сустрэчную, дзе сутыкнуўся з прычэпам грузавіка МАЗ, паведамляе прэс-служба МУС. 

50-гадовы кіроўца «Сканіі» спрабаваў сысці ад сутыкнення, з'ехаў у кювет, дзе перакуліўся.

Ад атрыманых траўмаў кіроўца «Сітраена» памёр на месцы. Кіроўцы грузавых аўтамабіляў не пацярпелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула