БЕЛ Ł РУС

Сузаснавальнік IT-кампаніі Andersen папрасіў прабачэння за дыскрымінацыю ўкраінскай мовы

18.01.2022 / 20:14

Nashaniva.com

У сацсетках і СМІ абмяркоўваюць гісторыю, якая днямі здарылася з беларускай IT-кампаніяй Andersen. Рэкруцёры яе ўкраінскага офіса, які цяпер для кампаніі асноўны, адмаўлялі некаторым людзям у прыёме на працу на той падставе, што тыя гавораць па-ўкраінску і не хочуць пераходзіць на рускую. У выніку скандала сузаснавальнік Andersen Аляксей Арлоў папрасіў прабачэння ў аднаго з айцішнікаў.

Пра адзін з такіх выпадкаў, які здарыўся з айцішнікам Багданам Смірновым (Мельнікам), «Наша Ніва» нядаўна пісала. Абурэнне Багдана тым больш зразумелае, што, аказваецца, у 2015—2016 гадах ён ваяваў у складзе Узброеных Сіл Украіны на Данбасе.

Але Смірноў-Мельнік быў не першы, хто публічна заявіў пра факт дыскрымінацыі. Спачатку ў сетцы LinkedIn апублікаваў сваю перапіску з рекруцёрамі з Andersen кіеўскі java-распрацоўшчык Дзяніс Вадаціец, піша dev.by.

Падчас перапіскі рекруцёр удакладняў у Дзяніса: ці гатовы кандыдат мець зносіны з камандай на рускай мове, бо гэта асноўная мова ў кампаніі? Айцішнік адказаў, што рускую ён разумее, але сам гаворыць толькі па-ўкраінску і па-англійску. Пасля гэтага рэкруцёр сказаў, што ў такім выпадку яго як кандыдата «не можам вас разгледзець».

У выніку скандалу сёння гісторыю мусіў пракаментаваць сузаснавальнік Andersen Аляксей Арлоў. Ён напісаў у Фэйсбуку пост на ўкраінскай мове, дзе папрасіў прабачэння перад Дзянісам Вадаційцам і прызнаў справядлівымі абвінавачванні ў дыскрымінацыі. 

Мы будзем сачыць, ці будзе гэтая гісторыя мець працяг далей.

Беларуская IT-кампанія патрапіла ва Украіне ў скандал. Адмовіла айцішніку, бо той размаўляў па-ўкраінску

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула