БЕЛ Ł РУС

Мужчына з Круглага зняў жудасныя ўмовы ў раённай бальніцы і мусіў за гэта каяцца на міліцэйскую камеру

18.01.2022 / 22:10

Nashaniva.com

Магілёўскія сілавікі апублікавалі ў сваім тэлеграм-канале пакаяннае відэа з мясцовым жыхаром Сяргеем Ляшкевічам, паведамляе мясцовы канал MAYDAY.TEAM. Віна мужчыны — што ён запісаў на відэа жахлівыя пабытовыя ўмовы раённай бальніцы і пераслаў паглядзець сябру. 

Ляшкевіч расказаў, што ў пачатку студзеня гэтага года ляжаў у Круглянскай цэнтральнай раённай бальніцы ў інфекцыйным аддзяленні. Сем гадоў памяшканні былі закансерваваныя, а цяпер зноў адкрытыя, калі з'явілася патрэба ў новых ложках.

Пабытовыя ўмовы там былі жахлівыя. Ляшкевіч вырашыў іх зняць на камеру, пасля чаго адправіў відэа свайму сябру ў Германію. Пазней відэа было выкарыстана ў відэароліку аднаго з Youtube-каналаў, прызнаных «экстрэмісцкімі».

Ляшкевіч у «пакаянным» відэа заяўляе, што з'яўлення відэа менавіта там не чакаў, увогуле падтрымлівае лекараў і нават абяцаў аказаць дапамогу інфекцыйнаму аддзяленню.

Негатыўныя факты, паказаныя Сяргеем Ляшкевічам у знятым у бальніцы відэа, такія:

Праўдзівасці знятых фактаў сілавікі не адмаўляюць, чалавек фактычна пацярпеў толькі за тое, што іх задакументаваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула