БЕЛ Ł РУС

У Лунінцы 14-гадовая дзяўчынка выпала з акна, робячы ролік для TikTok

19.01.2022 / 10:10

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося днём 18 студзеня. 14-гадовая дзяўчынка страціла раўнавагу і звалілася з балкона 4-га паверха.

Вядома, што яна здымала сябе на мабільны тэлефон для відэа ў TikTok. Яна закінула галаву і звалілася з балкона, паведамляе СК.

Цяпер яна знаходзіцца ў бальніцы, яе жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула