БЕЛ Ł РУС

У Расіі здымаюць аналаг «Доктара Хаўса»

6.08.2009 / 10:46

Nashaniva.com

Звацца ён будзе «Доктар Тырса».

Звацца ён будзе «Доктар Тырса».

Гэта фільм пра спартовага лекара Генадзя Віктаравіча Тырсу і хоць не з’яўляецца дакладнай копіяй культавага амерыканскага серыяла, але гісторыя будзе падобнай і да «Хаўса» і да серыяла «Клан Сапрана», ‑‑ піша газета «Антенна».

Пакуль здымаецца першы сезон — 24 серыі.

У галоўнай ролі — вядомы актор Міхаіл Парэчанкоў («Агент нацыянальнай бяспекі», праект «Бітва экстрасэнсаў»).

***

Дарэчы на Першым нацыянальным канале (БТ) зараз паўтараюць першы — трэці сезоны «Доктара Хаўса». З панядзелка па чацвер штодня паказваюць ажно па дзве серыі. Пачатак у 21:50.

З восені на БТ мае пачацца паказ 4‑га сезона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула