БЕЛ Ł РУС

Аўтадарогі з Мінска да абласных цэнтраў стануць чатырохпалоснымі

6.08.2009 / 10:59

Nashaniva.com

Найперш ідуць працы на магілёўскай трасе.

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення развіцця дарожнай сеткі дэпартамента «Белаўтадар» Уладзімір Мардзіловіч на прэс‑канферэнцыі 5 жніўня.

Прадстаўнік «Белаўтадара» адзначыў, што цяпер сродкі накіроўваюцца на дарожныя работы на некалькіх асноўных маршрутах: Мінск — Магілёў, Мінск — Гомель, Мінск — Гродна і Мінск — Віцебск. Плануецца пашырэнне гэтых дарог да чатырох палос руху.

«Мы сёння працуем па маршруце Мінск — Магілёў у двух напрамках: з боку Магілёва ідзём у бок Бялыніч, з боку Мінска падыходзім ужо да Беразіно. У наступным годзе запланавана будаўніцтва вялікага моста праз раку Бярэзіну», — сказаў Уладзімір Мардзіловіч. «Што датычыцца гомельскага напрамку, то пакуль тут вядуцца работы толькі ў напрамку Бабруйска. Мы плануем прыцягнуць інвестыцыі, каб да 2014 года гэтыя ўчасткі дарог завяршыць», — дадаў ён.

На аўтадарозе Мінск — Гродна плануецца зрабіць чатырохпалосны рух ад абласнога цэнтра да Шчучына. Асобныя ўчасткі дарогі будуць пашыраны і па маршруце Мінск — Віцебск.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула