БЕЛ Ł РУС

Заўтра ў Мінск даставяць тры мільёны доз кітайскай вакцыны

20.01.2022 / 12:26

Nashaniva.com

Мінздароўя зазначае, што ўпершыню ў Беларусь прыбудзе такая вялікая партыя вакцыны.

Заўтра ў Мінск прыбудзе рэйс з Кітая, які даставіць у Беларусь тры мільёны доз вакцыны ад кавіду Vero Cell.

Мінздароўя зазначае, што ўпершыню ў Беларусь прыбудзе такая вялікая партыя вакцыны. Прычым 1,5 млн. доз закупіла ў Кітая Мінздароўя, а 1,5 млн.доз кітайскі бок перадаў Беларусі ў якасці замежнай бясплатнай дапамогі.

У Мінздароўя адбудзецца ўрачыстая цырымонія, на якой міністр Дзмітрый Піневіч і пасол Се Сяоюн падпішуць адпаведныя дакументы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула