БЕЛ Ł РУС

Штотыдзень з дна Свіслачы ў Мінску дастаюць да 10 тон буйнагабарытнага смецця

6.08.2009 / 12:03

Nashaniva.com

Гэтым займаецца адна з брыгад УП «Мінсквадаканал».

«Сярод адкідаў трапляюцца будматэрыялы, старыя тэлевізары, лядоўні, каркасы легкавікоў, колы, нават урны і лаўкі.

Але большую частку смецця складаюць дробныя бытавыя адкіды — да 15 тон штотыдзень», паведаміў начальник вытворчасці эксплуатацыі Вілейска‑Мінскай воднай сістэмы УП «Мінсквадаканал» Павел Крук.

Аляксандр Філіповіч, Мінск-навіны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула