Украінскі камандуючы назваў магчымую дату ўварвання Расіі ва Украіну
Камандуючы аперацыяй аб'яднаных сіл (ААС) Украіны на Данбасе Аляксандр Паўлюк назваў 20 лютага «датай уварвання» Расіі.
Фота Reuters
Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю The Times.
Паводле яго слоў, Кіеў занепакоены менавіта гэтай датай: 20 лютага скончацца Алімпійскія Гульні ў Пекіне. Таксама на гэты дзень запланаванае заканчэнне сумесных ваенных вучэнняў армій Расіі і Беларусі «Саюзная рашучасць — 2022».
Акрамя таго, ён выказаў упэўненасць, што наступ расійскіх войскаў пачнецца з паўднёвага ўсходу, дзе сканцэнтраваная значная частка прамысловых і абаронных прадпрыемстваў краіны.
Паўлюк дадаў, што ў выпадку эскалацыі сітуацыі Расія можа захапіць восем ключавых рэгіёнаў Украіны, пад яе кантроль могуць перайсці гарады Дняпро, Харкаў і Адэса.