БЕЛ Ł РУС

ЦВК расказаў, калі пройдзе датэрміновае галасаванне

25.01.2022 / 9:40

Nashaniva.com

Беларусы змогуць датэрмінова прагаласаваць на рэферэндуме па праекце Канстытуцыі, паведаміў намеснік загадчыка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата Цэнтрвыбаркама Беларусі Іван Толкач на тэлеканале СТБ.

Паводле яго слоў, будзе арганізаванае як датэрміновае галасаванне, так і ў асноўны дзень волевыяўлення.

«Час такі ж — з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 з аўторка па суботу і ў нядзелю — асноўны дзень галасавання. Тут нічога не мяняецца», — сказаў Іван Толкач.

Такім чынам, дні датэрміновага галасавання: з аўторка, 22 лютага па 26 лютага ўключна.

Сам рэферэндум павінен прайсці 27 лютага.

Датэрміновае галасаванне выклікае ў назіральнікаў вялікія пытанні.

Так на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, паводле ЦВК, датэрмінова прагаласавалі 42 працэнты, у Мінску — 33,40%, у Гомельскай вобласці — 55%. Пры тым, што ў асноўны дзень галасавання, 9 жніўня, на ўчастках фіксаваліся вялікія чэргі. Назіральнікі раней выказваі асцярогі, што менавіта датэрміновае галасаванне з'яўляецца адным са спосабаў маніпуляцый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула