БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: За суткі — 2221 выпадак кавіду. Гэта афіцыйны рэкорд

28.01.2022 / 15:17

Nashaniva.com

Гэта рэкорд паводле афіцыйных звестак за ўсе хвалі. 21 кастрычніка Мінздароўя паведамляла пра 2097 выпадкаў.

Учора паведамлялася пра 1974 выпадкі заражэння каранавірусам. За суткі выпісаныя 1922 чалавекі.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 736 299 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 727 857 пацыентаў.

За суткі памерлі 17 чалавек. За ўвесь час — 6009, паведамляе Мінздароўя.

За мінулыя суткі выканана 36 тыс. 512 тэстаў. 

Чытайце таксама:

«Такіх лічбаў не было ніколі». У паліклініках робіцца нешта неймавернае, такі наплыў кавідных пацыентаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула