БЕЛ Ł РУС

Уначы 29 студзеня ў Беларусі могуць не працаваць банкаўскія карткі

28.01.2022 / 22:47

Nashaniva.com

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр паведаміў, што ў Беларусі ноччу 29 студзеня могуць быць праблемы з выкарыстаннем банкаўскіх картак.

29 студзеня з 03.20 да 04.00 Банкаўскі працэсінгавы цэнтр будзе праводзіць тэхналагічныя работы на апаратна-праграмным комплексе.

У гэты час магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула