БЕЛ Ł РУС

У сталічным дзіцячым садку загарэлася электрапліта, эвакуіравалі 117 дзяцей

29.01.2022 / 12:4

Nashaniva.com

У Мінску з-за ўзгарання электрапліты эвакуіравалі 128 чалавек з дзіцячага сада, у тым ліку 117 дзяцей, паведамляе БЕЛТА.

Ратавальнікам 28 студзеня ў 10:26 паступіла паведамленне аб загаранні электрапліты ў памяшканні харчаблока на першым паверсе двухпавярховага будынка ясляў-сада №284 на пр. Пушкіна.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС адміністрацыя установы з будынка эвакуіравала 128 чалавек, з іх 117 дзяцей. Пацярпелых няма.

Прычына загарання пакуль невядомая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула