БЕЛ Ł РУС

Саўмін выкрасліў з «контрсанкцыйнага» спісу некаторыя тавары, але ўнёс новыя краіны

29.01.2022 / 14:12

Nashaniva.com

На пачатку снежня Савет міністраў прыняў пастанову №700 «Аб прымяненні спецыяльных мер у дачыненні да асобных відаў тавараў». Гэта пастанова забараняе ўвоз 15 відаў розных прадуктаў харчавання з краін ЕС і яшчэ 9 іншых. Сёння з'явілася дадатковы дакумент, які выключае некаторыя тавары са спісу.

Фота: depositphotos.com

Згодна з пастановай №51 ад 27 студзеня 2022 года, у спіс краінаў дадалі таксама Сербію і Княства Ліхтэнштэйн.

 Пры гэтым, выключылі са спіса прадукты пад кодамі ЕАЭС — 1901 90, 2106 90, 2501 00.

Гэта харчовая соль. А таксама соладавы экстракт, гатовыя харчовыя прадукты з мукі тонкага ці грубага памола, крупы, крахмала ці соладавага экстракта, якія альбо не ўтрымліваюць какао альбо ўтрымліваюць 40%.

Замест італьянскіх чэры — таматы з Арменіі. Ці зніклі з крамаў прадукты, якія трапілі пад контрсанкцыі?

Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула