БЕЛ Ł РУС

З Беларусі эвакуявалі Паўла Батуева

31.01.2022 / 14:28

Nashaniva.com

Актывіст з Салігорска адсядзеў 33 дні, на яго завялі крымінальную справу. Цяпер ён за мяжой.

Пра гэта паведаміў Андрэй Стрыжак.

Батуева затрымалі 23 лістапада, калі ён ішоў забіраць дачку з садка. Яго жонка ў той момант была з сынам у бацькоў. Ператрус правялі спачатку ў бацькоўскай кватэры, пасля ў ягонай. Тады Забралі ноўтбук, узмацняльнік вай-фаю, жончыны тэлефон і флэшку, значок і нашыўку з «Пагоняй», два старыя нататнікі.

Родным сказалі, што да Паўла прыйшлі па артыкуле за абразу. Справай актывіста займаліся не мясцовыя сілавікі, а супрацоўнікі з Мінска.

7 снежня ў Паўла прайшоў чарговы ператрус. Пасля першага арышту яго зноў асудзілі на 15 сутак. На свабоду Батуеў выйшаў 26 снежня.

Пра Батуева чытайце наш матэрыял за 2017 год: Беларус пяць гадоў пражыў на Ямале. Гутарка пра пургу, ненцаў, алкаголь і грошы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула