БЕЛ Ł РУС

У Вілейскім вадасховішчы злавілі 15-кілаграмовага шчупака ФОТАФАКТ

1.02.2022 / 10:58

Nashaniva.com

Уладзімір Жданюк з Маладзечна выцягнуў з лункі заледзянелага вадасховішча гіганцкага шчупака. Трафей весіць 14,790 грамаў, а яго даўжыня — больш за метр.

Як піша Mlyn.by, Уладзімір распавёў, што самы вялікі шчупак у яго раней быў 2 кіло, а 15-кілаграмовага бачыў толькі ў інтэрнэце.

Уладзімір — заўзяты рыбак і далучыў да гэтай справы 14-гадовага сына Кірыла. Маладзечанцы паехалі на Вілейскае вадасховішча, рыбачылі ў раёне вёскі Касута, паставілі 10 ставак.

— З 10 ставак спрацавала адна. Мяркуючы па тым, што рыба разматала ўсю катушку, зразумелі: нешта вялікае. Кілаграмы чатыры дакладна будзе. А тут амаль 15! — распавядае рыбак.

Выцягваць велізарную рыбу з лункі дапамагаў сябар сям'і Леанід. Шчупак важыць амаль 15 кілаграмаў.

Рыбу да берага Уладзімір цягнуў на вяроўцы. Маладзечанец распавёў, што ў драпежніцы адной толькі ікры было каля 3 кілаграмаў. З галавы маладзечанец зрабіў пудзіла, а з мяса — фарш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула