БЕЛ Ł РУС

«Газпрам» упершыню за 43 дні забраніраваў прапампоўку газу па «Ямале — Еўропе»

2.02.2022 / 8:0

Nashaniva.com

«Газпрам» праз за 43 дні ўпершыню забраніраваў прамую прапампоўку газу праз Польшчу па газаправодзе «Ямал — Еўропа», вынікае са звестак платформы GSA Platform.

Газ аб'ёмам 12,5 млн куб. м пайшоў па трубе з 00.00 да 08.00 2 лютага.

Нагадаем, «Газпрам» спыніў прапампоўку газу ў Еўропу па газаправодзе ў прамым напрамку 21 снежня 2021 года з-за адсутнасці заявак з боку еўрапейскіх спажыўцоў.

Транснацыянальны газаправод «Ямал — Еўропа» праходзіць па тэрыторыі чатырох краін — Расіі, Беларусі, Польшчы і Германіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула