БЕЛ Ł РУС

Саакашвілі: Пуцін хоча мяне забіць

8.08.2009 / 10:02

Заявіў прэзідэнт Грузіі ў інтэр’ю брытанскай Times. Сёння (8 жніўня) роўна год з пачатку расійска-грузінскай вайны.

Прэзідэнт Грузіі заявіў , што прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін мае намер яго забіць.

«Пуцін ужо пачынае адчайвацца. Галоўным чынам ад уражання, што ў яго засталася незавершаная справа ў Грузіі.

Бо калі не ўдалося выканаць пастаўленыя задачы ў нас, наўрад ці потым можна будзе лічыцца галоўным сярод суседніх краін», - сказаў Саакашвілі ў інтэрв’ю брытанскай Times.

Сёння (8 жніўня) спаўняецца роўна год з пачатку расійска-грузінскай вайны, што прывяла да змены геапалітычных прыярытэтаў ва Усходняй Еўропе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула