БЕЛ Ł РУС

Кіеў: Мы не збіраемся ўводзіць войскі на Данбас і ў Крым

4.02.2022 / 08:31

Nashaniva.com

Крэмль раней заявіў, што бачыць высокую пагрозу вайсковага наступу Украіны на Данбасе. Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны паведаміў, што Кіеў не распрацоўвае падобных планаў: «Павінен супакоіць і прэзідэнта Расіі, і жыхароў Расіі».

Фота: Мінабароны Украіны

Украіна не распрацоўвае якіх-небудзь планаў па правядзенні ваеннай аперацыі або ўводзе войскаў на Данбас і ў Крым, заявіў у эфіры канала «1+1» галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі краіны Валерый Залужны, паведамляе РБК.

«Павінен супакоіць і прэзідэнта Расіі, і жыхароў Расіі — ніякіх распараджэнняў, ніякіх размоў пра тое, каб планаваць вайсковую аперацыю для ўваходжання на часова акупаваную тэрыторыю Луганскай і Данецкай абласцей або часова акупаваны Крым не вялося», — сказаў галоўнакамандуючы УСУ.

У канцы студзеня прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Масква бачыць прыкметы магчымага наступу украінскай арміі на Данбасе. З яго слоў, украінскія ўлады канцэнтруюць «велізарную колькасць сіл і сродкаў» на мяжы з так званымі Данецкай і Луганскай рэспублікамі, што «кажа аб падрыхтоўцы да наступальных дзеянняў». Акрамя таго, мяркуе Пяскоў, пастаўка заходняй зброі ва Украіну «лішні раз натхняе гарачыя галовы ў Кіеве для пачатку гэтай аперацыі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула